Беларускім памежнікам на вялікім экране паказалі фільм пра напад на Украіну
На некаторых памежных пераходах на беларуска-ўкраінскай мяжы працягваецца „ідэалагічнае супрацьстаянне”.

Украінскія байцы дэманстратыўна вывешвалі бел-чырвона-белыя сцягі. Пасля ішла „вайна банераў”: украінцы нагадвалі беларусам пра расейскую акупацыю, а прапаганда Беларусі адказвала выдумкай пра „амерыканскіх акупантаў” ва Украіне.
Цяпер жа на адным з былых памежных пунктаў пропуску ў Жытомірскай вобласці беларускім памежнікам на вялікім экране паказалі фільм пра напад на Украіну. У ім расказалі пра ракетныя ўдары з тэрыторыі Беларусі і пра ахвяры сярод мірнага насельніцтва.
Беларускае Радыё Рацыя
