„Беларускія абрады на сцэне” паказалі ў Бельску



Традыцыйныя беларускія абрады паказалі ў Бельску-Падляшскім. Перад публікай у мясцовым Доме культуры свае пастаноўкі прадставілі акцёры з Бельшчыны ды Гайнаўшчыны. Сярод іх быў і калектыў „Званочкі” з Гайнаўкі:

– Мы паказвалі тое, што калісьці нашы продкі рабілі перад Ражством. Былі таксама ўспаміны пра бежанства.

– Я выконвала ролю маці. Таксама былі бабуля, бацька і чацьвёра дзяцей.

Галоўным арганізатарам 22-га фестывалю „Беларускі абрад на сцэне” выступіла Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя