Беларускія акцэнты на сусветнай выставе EXPO ў Мілане



На наступным тыдні Падляшскае ваяводства будзе прэзентаваць сваю гаспадарку, культуру і прыроду.

Напрыклад, у Мілане сваю творчасць прадставіць беларуска па нацыянальнасці Малгажата Дзмітрук, госці выставы пабачаць відэа пра шматкультурнасць Падляшша.

[Not a valid template]

Як адзначае дырэктарка Дэпартаменту інфармацыі і замежнага супрацоўніцтва Маршалкоўскай управы Магдаліна Лужніцкая-Санчэнка, у роліку выступаюць дзеці з беларускага гуртка “Баламуткі”, які вядзе аб’яднанне АББА:

Гэта фільм па сцэнару Ігнація Карповіча распавядае ў малым фармаце пра мовы, якія існуюць у нашым ваяводстве – гэта беларускія дзеці з гуртка АББА, гэта літоўцы, гэта татары палякі і габрэі.

Гэта не ўсе беларускія акцэнты на сёлетняй выставе EXPO.

Афішу для Падляшскага ваяводства на выставу стварыў беларускі мастак з Беласточчыны Юры Асеннік.

Тыдзень Усходняй Польшчы,  падчас якога будзе прэзентавацца Падляшскае ваяводства, пройдзе з 11 па 17 траўня.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя