Беларускія актывісты Аджарыі сустрэліся з грузінскім паэтам Тарыэлам Цхварадзэ
Тузін беларускіх актывістаў Аджарыі сустрэўся ў шматфункцыянальнай прасторы „Аксяродак” з грузінскім паэтам Тарыэлам Цхварадзэ, які вядомы батумскім беларусам сваім пранікнёным выступам на акцыі “Ноч паэтаў – 2022”.

Пра сустрэчу кажа Тарыэл Цхварадзэ:
– Вельмі добрыя ўражанні. Людзі цікавяцца, іскры ў вачах былі практычна ва ўсіх. Усе ўважліва слухалі, і я адчуваў, што ім падабаецца тое, што я раблю. Чатыры раздзелы, але народ больш, канешне, на вясёлыя вершы рэагуе. Напэўна, усе стаміліся ад праблем, таму хочуць штосьці лягчэйшага, але і цяжкія вершы пра вайну.
Па словах кіраўніка Беларускай дыяспары Аджарыі Аляксея Балашова? такія сустрэчы вельмі патрэбныя мясцовым беларусам:
– Такія сустрэчы цікавыя, таму што з мясцовым каларытам, з мясцовай культурай. А Тарыэл яшчэ цікавы і тым, што ён піша па-рсейску. Як ён сам кажа, на мове ворага, але ён піша пранікнёна. Ён чалавек з няпростым лёсам і, канешне, патрыёт Грузіі? безумоўна. І таму, каб пазнаёміцца з тым, як думаюць мясцовыя творцы, гэта заўсёды цікава.
26 красавіка беларусы Аджарыі разам з украінскімі актывістамі ладзяць у грузінскім Батумі супольную акцыю «Чарнобыльскі Шлях».



Беларускае Радыё Рацыя
