Беларускія актывісты Батумі ўзгадалі 2020 год
Некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі ў грузінскім Батумі у кавярню «Аджыка» на прэзентацыю фотавыставы пра падзеі 2020 году.

Для многіх прыйшоўшых украінцаў навіною стаў масштаб рэпрэсій у Беларусі:
–Узгадалася, што 2020 год быў годам надзеі. Асабліва ўсцешыла, што на фоне белых стужак і заклікаў да таго, што мы не вызначаемся геапалітычна, паўстаў народ з бел-чырвона-белымі сцягамі. Вярнуліся нашыя сімвалы.

-Сачылі за падзеямі, якія адбываліся ў Беларусі, перажывалі. Адная справа сачыць безасабова, а іншая рэч, калі пра гэта дазнаешся ад людзей, якія там былі, дазнаешся асабістыя гісторыі. Таму гэта іншыя эмоцыі. Я ўпэўнена, што Україна пераможа. А пасля і Беларусь здабудзе сваю незалежнасць. Жыве Беларусь!
-Вельмі спадабалася прэзентацыя. Яна асвятляе тыя рэчы, якія адбываліся ў Беларусі і якія, на жаль, не паказвалі ў той час ва Украіне. Таму што была інфармацыйная вайна.
Большасць актывістаў, што прыйшлі на сустрэчу, штодня стаяць на плошчы Еуропы ў цэнтры старога Батумі на акцыях у падтрымку Украіны.





Беларускае Радыё Рацыя, Батумі
