Беларускія актывісты з Быдгашча – за свабоду Саакашвілі
Грамадскія актывісты з Быдгашча далучыліся да міжнароднай акцыі падтрымкі пад назвай #SaveMisha (Выратуй Мішу).

Пра свой удзел у акцыі кажа адзін з беларускіх актывістаў:
– Сэнс нашай акцыі быў у тым, каб падтрымаць былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакшвілі. Ён з’яўляецца закладнікам у грузінскай турме.
Актывіст упэўнены, што тое , што адбываецца з Саакашвілі мусіць ведаць увесь свет:
– Мы падтрымліваем тое, што яму павінна быць аказана кваліфікаванае лячэнне, можа нават за мяжой.
Акцыя #SaveMisha (Выратуй Мішу) адбываецца па ўсім свеце і адна з самых вялікіх акцый адбылася ў сталіцы Грузіі (Сакартвело), дзе арганізатарамі была партыя пад назвай „Адзіны нацыянальны рух”.

Беларускае Радыё Рацыя
