Беларускія аматары бегу дапамагаюць Украіне
Прадстаўнікі бегавога клубу з грузінскага Батумі перадалі дапамогу ўкраінскім бежанцам. Грошы на дапамогу былі сабраныя падчас забегу, які адбыўсяў мінулую суботу 11 чэрвеня.

Пра дапамогу ўкраінцам распавядае беларуская актывістка Мілана:
-Беглі прадстаўнікі 12 краін. Стаяў данат-бокс, мы збіралі дапамогу ўкраінскім бежанцам, якія знаходзяцца тут, у Батумі. Сабралі дастаткова вялікую суму – 1 031 ларый і даляры. І зрабілі закупку. Мы купілі шлёпанцы ўсіх памераў, партыю маек і дзіцячыя наборы для творчасці. Мы ўсе набытыя рэчы перадаём у штаб дапамогі ўкраінскім бежанцам.
Мілана апроч удзелу ў спартовых мерапрыемствах у Батумі прымае актыўны ўдзел у працы штаба дапамогі Украіне ў грузінскім Батумі, які знаходзіцца ў цэнтры старога гораду на вуліцы Парнаваза, 46.




Беларускае Радыё Рацыя
