Беларускія арт-маркеты ў Варшаве
Беларускія арт-маркеты адбудуцца ў Варшаве ў лістападзе і снежні. “Мы плануем пашырыць нашыя мерапрыемствы”, – распавяла суарганізатарка падзеі, аўтарка праекту “Сraft hand lab” Марыя Кашапава.
-Да канца гэтага году ў нас будзе яшчэ тры маркеты: 12-га лістапада, 3-га снежня і 17-га снежня вялікі калядны маркет. Там у нас будзе найбольш рамеснікаў, бо мы плануем на два паверхі зрабіць яго. І ў нас ужо падрыхтаваны каляндар маркетаў да траўня. Мы застаемся ў тым самым месцы і кожны месяц будзе па аднаму маркету.
Бліжэйшы арт-маркет адбудзецца ў нядзелю, 12-га лістапада ў клубе “Scena Chmielna” (Nowy Swiat 27a). Уваход вольны. Падзея будзе ладзіцца з 11:00 да 19:00.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя