Беларускія дажынкі ў Рыбалах
Малітвай праваслаўных ды каталіцкіх вернікаў і асвячэннем хлеба ды ядомых пладоў пачаліся Беларускія дажынкі ў вёсцы Рыбалы, што ў Заблудаўскай гміне. Пасля малітоўнай прайшла канцэртная частка. Паводле кіраўніка вясковага дома культуры ў Рыбалах Лідзіі Мартынюк, дажынкавы фэст – гэта ўжо мясцовая традыцыя:
– Дажынкі – гэта падзяка Богу за ўсё тое, што мы змаглі сабраць у гэтым годзе. Пячом хлеб, які бацюшка пасля асвяціць. Яго дораць уладам, а ўлады дзеляць гэты хлеб між усімі людзьмі. Потым людзі могуць пачуць нашу прыгожую беларускую песеньку. Людзі адпачываюць, глядзяць, бавяцца пры нашых калектывах. Гэта такая вольная хвіліна.
На фэсце абавязкова мусяць паказаць сябе калектывы з Беларусі – сёлета госцем свята была “Гарадніца”. Дажынкавы фэст ладзіцца ў Рыбалах з 1992 года.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Рыбалы
Фота аўтара