Беларускія добраахвотнікі правялі хвіліну маўчаньня
17 гадоў таму

1 кастрычніка па ўсёй Украіне праводзілася хвіліна маўчання ў гонар загінулых абаронцаў краіны. Беларускія байцы палка імя Кастуся Каліноўскага правялі яе на памежным пераходзе. Яе абвясцілі праз гукаўзмацняльнік, каб беларускі бок таксама чуў гэта. Каліноўцы правялі хвіліну маўчання ў гонар тых, хто загінуў ад расейскай агрэсіі, узгадалі тых, аддаў жыццё за незалежнасць Украіны — вайскоўцаў і мірных жыхароў — «усіх тых, хто мог бы быць жывым, калі б гэту вайну не пачала Расея».
Беларускае Радыё Рацыя
