Беларускія дзіцячыя прэзентацыі ў Белавежы
У мясцовым кінатэатры “Зубр” вучні пачатковай школы паказалі спектакль “Шчасце ж яно не чакае” паводле тэксту Юркі Геніюша. Таксама адбыўся міні-канцэрт. Усё – на беларускай мове.
“Дзеткі ў большасці толькі пачынаюць вывучаць мову, або вучацца беларускай мове другі год,” – кажа Аліна Ваўранюк, якая падрыхтавала песенны гурт:
– У Белавежы склалася спецыфічная сітуацыя, бо большасць з гэтых дзетак – дзеці прыезджых. І гэта такама цікава, што людзі звонку даюць нам, беларусам, прыклад таго, што варта карыстацца беларускай мовай і вывучаць яе, бо шматмоўнасць яшчэ нікому не зашкодзіла.
Спектакль ды мерапрыемства ўцэлым -гэта вынік трохмесячных тэатральных майстар-класаў, якія вяла Яанна Стэльмашук-Троц. Галоўным арганізатарам выступіў Адукацыйны фонд імя Яцка Куроня.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара