Беларускія Дзяды ў Беластоку
31-га кастрычніка ў Беластоку будзе адзначацца беларускі дзень памяці продкаў – Дзяды.

Удзельнікі акцыі наведаюць магілы выбітных беларусаў, якія знайшлі спачын у Беластоку.
Сустрэча ўдзельнікаў – а 12:00 каля галоўнага ўваходу на праваслаўныя могілкі Усіх Святых (Cmentarz prawosławny Wszystkich Świętych, ul. Władysława Wysockiego 1).
Мерапрыемства ладзяць прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластока.
Беларускае Радыё Рацыя
