Беларускія эколагі аб’явілі „Чарнобыльскі тыдзень”
Пасля вялікай праграмы анлайн-мерапрыемстваў яго кульмінацыяй стане „Чарнобыльскі шлях”, які пройдзе па вуліцах Вільні.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/04/SHlyah_1200h628-1024x536.jpg)
Менеджарка грамадскага аб’яднання „Экадом” Карына Салавей распавяла, як арганізатары ўяўляюць сабе гэтую акцыю:
– Мы ўяўляем вельмі масавыя падзеі, у тым ліку з антываеннымі мэсэджамі, бо гэта ўсё зараз вельмі перакрыжоўваецца з улікам пагрозы ўжывання ядзернай зброі. Мы заклікаем і запрашаем людзей, не толькі канешне беларусаў, але і ўкраінцаў ды літоўцаў выказаць сваё „не” ядзернай зброі, ядзернай энергетыцы і „не” вайне.
„Чарнобыльскі шлях” у Вільні стартуе 26 красавіка а 18-00 з Лукішскага пляца. Як паведамлялася, Беларуская партыя „Зялёныя” падала заяўку на тую ж дату. Яны хочуць правесці „Чарнобыльскі шлях” са зборам на „Востраве слёз”. Але адказу ад менскіх уладаў пакуль няма.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/04/Obshhij-plakat_820x428.jpg)
Беларускае Радыё Рацыя
![](/wp-content/uploads/2022/04/racyja_app_1200x300.jpg)