Беларускія групы ў школе і дзіцячым садку Варшавы
У Варшаве ўпершыню ў найноўшай гісторыі з’явяцца беларускія групы ў школе і дзіцячым садку. Беларускія дашкольныя і школьныя групы пачнуць працаваць з верасня ў пачатковай школе №395 Варшавы. Пра гэта гаворыцца ў лісце дырэктаркі аддзела адукацыі Адміністрацыі прэзідэнта Варшавы Ёанны Гаспадарчык.
Актывістка Караліна Лукашэвіч, якая паведаміла пра беларускія группы ў Варшаве ў сваім фэйсбуку, заклікае іншых бацькоў Варшавы далучацца. Да 20 верасня зацікаўленыя могуць падаць заявы.
З’яўленне класа з беларускай мовай ёсць вынікам супольных намаганняў бацькоў, якія пажадалі, каб іх дзеці ўжо ў садку вывучалі беларускую мову.
Беларускае Радыё Рацыя
