Беларускія кантрабандысты спрабавалі пераправіць цыгарэты ў Літву на плыце
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што ў муніцыпалітэце Друскенікі на Нёмане быў знойдзены плыт, на якім былі паўтары тысячы пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.
Партыю канфіскавалі. Кампетэнтныя органы высвятляюць абставіны здарэння. Плыт, як мяркуецца, прыплыў з тэрыторыі Беларусі. Літоўскія памежнікі знайшлі яго ў зарасніках ля берага. Па ўсёй верагоднасці, хтосьці вырашыў выкарыстаць раку, каб пераправіць кантрабандную партыю адносна танных беларускіх цыгарэт у Літву на продаж у абыход кантрольна-прапускных пунктаў.
Спробы кантрабанды цыгарэт з Беларусі на тэрыторыю ЕЗ адбываюцца штотыднёва. Цыгарэты спрабавалі пераправіць па паветры, выкарыстоўваючы квадрокоптэры, а на мяжы рэгулярна выяўляюць схованкі ў аўтамабілях, запоўненыя цыгарэтамі.