Беларускія канты ХVII стагоддзя прагучалі ў Варшаве
Беларускія канты 17-га стагоддзя, духоўныя гімны і музыка Міколы Куліковіча.
Хор салістаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі заспяваў ва ўкраінскай грэка-каталіцкай царкве ў Варшаве.
Калектыў з назвай “Cantus Alba Rutheniae” выканаў спевы розных хрысціянскіх канфесіяў, гаворыць мэнэджар хору Таццяна Ячная:
– Гэта адмысловая праграма, якую мы падрыхтавалі, яна называецца „Адкрыйма Беларусь”. У гэтую праграму ўключаны такія розныя творы – ад 17-га стагоддзя да сучаснасці. Я б сказала, што па гэтай праграме можна праглядаць гісторыю нашай краіны.
Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Украінская парафія пры кляштары базыльянаў у Варшаве з захапленнем успрыняла выступ беларускага хору.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя