Беларускія казакі выступілі ў Беластоку
Ужо XV раз прайшоў Агульнапольскі фестываль „Беларуская песня 2018”. Сёлета спецыяльнымі госцямі сталі ўдзельнікі ансамбля „Бацька Атаман” з Менска.
Калектыў ствараюць энтузіясты беларускай гісторыі і культуры, кажа Уладзімір Куксянкоў:
– Казакі ў Беларусі зваліся панцырнымі казакамі. Яны крыху адрозніваліся ад казакоў украінскіх. Канешне ж, мода на казакоў пайшла з Украіны. ВКЛ магло сабе дазволіць наймаць розныя віды войскаў.
Андрэй Часцякоў:
– Мы часта сустракаемся з фактамі агрэсіі, маўляў, у Беларусі не можа быць казакоў. А ў нас ёсць музей. Мы і ў архівах бывем. І ёсць пацверджанні і факты. Мы пазнаем нашу гісторыю, нашу культуру.
Калектыў на сцэне прэзентуе не толькі спеў, але таксама вопратку і паказ валодання казачай зброяй.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.