Беларускія кнігі на выставе ў Беластоку



Беларускія кнігі могуць паглядзець ды набыць наведнікі кніжнай выставы ў Беластоку.

Календары, класічная і сучасная мастацкая літаратура, навукова-папулярныя выданні, публіцыстыка, кнігі для дзяцей беларускіх аўтараў ды сусветна вядомых пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову. Такі шырокі асартымент для аматараў беларускай кнігі прапануюць выдавецтвы „Янушкевіч”, „Кнігазбор”, „Галіяфы”.

Кажуць Андрэй Янушкевіч і Генадзь Вінярскі:

Фактычна інтарэс ёсць толькі ў маленькіх груповак, якія лічаць сябе тут беларусамі. 

– Стабільнай папулярнасцю карыстаюцца ілюстраваныя дзіцячыя кнігі, календары і тыя аўтары з мастацкай літаратуры, якіх ужо ведаюць: Валер Гапееў, Альгерд Бахарэвіч, Віктар Марціновіч, Алена Брава. Чым таксама радуе Беласток – гэта цікаўнасцю да гістарычных кніг.

Выстава працягне працу ў суботу і нядзелю. Заўтра а 16.00 адбудзецца сустрэча з беларускім пісьменнікам Змітром Бартосікам і бардам Віктарам Шалкевічам.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота facebook.com/jaroslaw.iwaniuk