Беларускія кнігі ў Варшаве



30 лістапада ў Варшаве пачынае сваю працу традыцыйны штогадовы кірмаш гістарычнай кнігі.

Усе ахвотныя могуць азнаёміцца з навінкамі розных беларускіх выдавецтваў „Кнігазбор”, Limarius, ARCHE Галіяфы, “Тэхналогія”, “Янушкевіч” і іншыя. Пра планы і будучыя выданні можна будзе пагутарыць непасрэдна з прадстаўнікамі выдавецтваў.

Кірмаш гістарычнай кнігі працуе з чацвярга да нядзелі (30.11—03.12) ў Каралеўскім палацы, Аркадах Кубіцкага (Zamek Królewski, Arkady Kubickiego).

Для наведвальнікаў кірмаш адкрыты з 10.00 па 18.00, уваход вольны. Нумар стэнда Беларускага Дома — 25.

Беларускае Радыё Рацыя