Беларускія літаратары наведваюць Падляшша
Літаратары з Беларусі сустрэліся з падляшскімі вучнямі, якія вывучаюць беларускую мову. Імпрэза прайшла ў Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры Шчыты-Дзенцялова.
Героямі спаткання сталі літаратар і музыка Юры Несцярэнка і паэт Віталь Рыжкоў.
Гаворыць арганізатарка імпрэзы Наталльля Герасімюк з рэсурса kamunikat.org:
– Калі прыязджае аўтар і чытае свой верш, або верш свайго калегі, то гэта можа стаць першай ластаўкай ці штуршком, які заахвоціць моладзь да чытання, а магчыма нават абудзіць жаданне і самім пачаць пісаць вершы.
Беларускія пісьменнікі наведалі не толькі Шчыты, але таксама Бельскі і Гайнаўскі беларускія ліцэі. Арганізатарамі паездкі з’яўляецца кампанія „Будзьма”, „Бацькаўшчына” ды інтэрнэт-бібліятэка Кaмунікат.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара