Беларускія ліцэі ў Польшчы – 100 дзён да экзаменаў
Ліцэй з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляшскім адсвяткаваў стаднёўку – традыцыйны баль за сто дзён да выпускных экзаменаў. Баль пачаўся з Паланэза, а пасля вучні выканалі беларускі народны танец Лявоніха. Падобная традыцыя існуе і ў Гайнаўскім беларускім ліцэі.
„Для нас Лявоніха таксама важная, як і Паланез”, – кажуць вучні Бельскага ліцэя:
– Тры ці чатыры гады таму іншыя вучні таксама танцавалі Лявоніху. Мы ў гэтым годзе падумалі, што даўно не было, то чаму б і не паспрабаваць станцаваць.
– Нам гэта цікава, а таксама ўсім, хто на стаднёўцы. Мы вучымся ў беларускай школе, таму было б добра станцаваць беларускі танец, а тым больш у беларускіх строях.
Пасля афіцыйнай часткі і традыцыйнага супольнага фатаграфавання пачалася забава.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара