Беларускія ліцэіcты правяраюць свае веды па роднай мове



Беларускія ліцэісты з Бельску-Падляшскага правяраюць свае веды па роднай мове. У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча праходзіць вусны экзамен па беларускай мове на атэстат сталасці.

Сёлетныя выпускнікі ліцэя аптымістычна ставяюцца да гэтага экзамену:

– Я выбраў тэму “Ці з’яўляецца мова сродкам камунікацыі і часткай гісторыі культуры народаў”. Не ведаю, якім будзе вынік, але на 70% упэўнены ў сабе.

– Было вельмі лёгка. Я выбраў тэму “Вобраз жанчыны ў літаратуры”. На экзамене была вельмі добрая атмасфера.

– Мне дасталася тэма “Чым з’яўляецца мова для чалавека?” Гэты экзамен рэальна сдаць, толькі не трэба моцна хвалявацца, трэба думаць і адказваць.

Перад сёлетнімі абітурыентамі белліцэя ў Бельску яшчэ адзін экзамен па беларускай мове – пісьмовы, які яны напішуць 24 траўня. Адначасова гэта будзе апошні іспыт з ліку сёлетніх экзаменаў на атэстат сталасці.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі