Беларускія лялькі-абярэгі робім разам
Беларускія лялькі-абярэгі для дзетак, для жытла і іншыя вучыць рабіць беларусак на пляцоўцы беларускай прасторы «Робім разам» Вольга Пашковіч.

Вольга – аматар гэтай справы, яна стварае лялькі ў нацыянальным стылі і з задавальненнем перадае сваё майстэрства другім людзям, гаворыць Вольга Пашковіч:
– Калі ў Беларусі я толькі збірала матэрыял, то тут я пачала ўжо іх рабіць. Лялькі зацікавілі падчас таго, як я працавала у турызме. Ізраільскія турысты прыязджалі на аграсядзібу «Беларусь», і я там пабачыла гэтых лялек сярод іншых беларускіх рамёстваў.
Тыя, хто прыйшоў на майстар-клас Вольгі, лічаць, што стварэнне лялек – гэта не толькі праца, але і добрая псіхалагічная разгрузка, кажа Кацярына Кучук:
– Мы робім дзве лялькі. Адна з такім ачышчальным сэнсам. Увесь негатыў, які назапасіўся, можна дзякуючы гэтай ляльцы убраць.
Вольга Каралёнак: Сабраліся з дзяўчынамі, круцім лялек. Файна.
Паводле Вольгі Пашковіч, майстар-класы працягваюцца, і яна запрашае беларусаў Варшавы наведваць іх для душы і сэрца і абсалютна бескаштоўна. Хутка можна будзе бачыць лялькі Вольгі на выставе ў Беларускай прасторы «Робім разам».
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя
