Беларускія навукоўцы зацікавіліся могілкамі Сакольшчыны



Каталіцкія могілкі у Новай Хадароўцы на Сакольшчыне з’яўляюцца аб’ектам даследаванняў беларускіх навукоўцаў. Крыжы на надмагіллях – гэта прыклад уплыву як усходняй, так і заходняй культуры, кажа даследчыца старажытных некропаляў у Беларусі Вольга Сямашка:

– Я была вельмі ўсхвалявана гэтым момантам, бо пабачыла, як павінны выглядаць гістарычныя могілкі беларуска-польскай зямлі, гэтага памежжа. Там было вельмі шмат каваных і літых крыжоў. І сёння яны сведкі, напаміны культуры таго часу, прыкладнога мастацтва.

Для Вольгі Сямашкі могілкі у Новай Хадароўцы – адкрыццё. На іх тэрыторыі захавалася шмат каваных крыжоў, зробленых мясцовымі майстрамі. І гэтыя ўзоры крыжоў аналагічныя беларускім традыцыйным крыжам.

DSC00016

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі