Беларускія песні спявалі сем’ямі
Чацвёрты раз у Беластоку прайшло мерапрыемства „Пявучыя сем’і”. Гучалі як сучасныя так і этнічныя беларускія песні.
Сёлета на сцэне выступілі сем сямейных калектываў. Супольнае спяванне, гэта традыцыйная рыса беларускіх сем’яў, сказала пасля выступу Анна Місеюк:
— Мы думаем, што традыцыя, якую перадаюць бацькі сваім дзецям, моладзь адчувае па-іншаму. Быў у ас такі праект, каб голасна сказаць: «Гаварыла маці спяваць». Бо так было. Першыя крокі былі такія, што прыходзілася намаўляць, ну давайце, паспяваем. Цяпер ужо намаўляць не трэба.
Конкурс „Пявучыя сем’і” арганізаваны Беларускім грамадска-культурным таварыствам.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя