„Беларускія Прысмакі Падляшша”
Партал cerkiew.pl стварае цыкл фільмаў, у якіх беларусы Падляшша гатуюць традыцыйныя стравы і распавядаюць пра сучаснасць, мінулае, беларускую культуру і праваслаўе, кажа каардынатар праекта „Беларускія Прысмакі Падляшша” Анна Мароз:
– Хочам паказаць культуру, хочам паказаць мову. Гэтыя фільмы на гаворцы, на беларускай мове. Мы вельмі хочам рэкламаваць нашу культуру, нашы падляшскія гміны ў якіх вельмі шмат беларусаў. Ва ўсіх гэтых фільмах людзі, якія да нас прыходзяць, вараць розныя стравы, яны распавядуць пра сваю культуру, пра гісторыю сваёй стравы, пра сваіх бацькоў, пра ўсё тое, што звязана з кухняй, царквой, праваслаўем.
Цыкл „Беларускія Прысмакі Падляшша” будзе складацца з 20 фільмаў. У першым фільме Любоў Саковіч з вёскі Юшкаў Груд распавядае пра тое, як прыгатаваць „Бусліныя лапы”.
[youtube id=”K8hvSKbgHoY”]
Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя