Беларускія швачкі пераймаюць польскі досвед



Група жанчын з Беларусі, якая хоча навязаць новыя сувязі ў Польшчы, удзельнічае ў Беластоку ў семінары па актывізацыі прадпрымальніцтва ў рэгіёнах. Жанчыны займаюцца шыццём вопраткі з народнымі арнаментамі і хочуць адкрыць прыватныя майстэрні.

Апошнім часам у Беларусі змянілася заканадаўства, калі ідзе пра вытворчасць адзення, кажа Вольга Кастузік з менскага швейнага каворкінга “На ўсю катушку”:

– Нашы ўлады дазволілі не рэгістраваць ІП, калі ты займаешся шыццём. Дастаткова адзін раз на месяц заплаціць падатак і ўсё. Ніякіх дакументаў не трэба, каса не трэба, рэгістравацца не трэба ў выканкаме, і ты можаш займацца пашывам вопраткі.

Візіт беларусак, якія займаюцца шыццём, праходзіць у межах праекта Міністэрства змаежных спраў Польшчы па падтрымцы і развіцці прадпрымальніцтва ў рэгіёнах Беларусі. 

Сярод іншага дэлегацыя наведае кластар бялізны і прадпрымальнікаў, што займаюцца вытворчасцю вопраткі на Падяшшы. Дэлегацыя з Калодзішчаў прыехала ў Польшчу па запрашэнні Падляшскага фонда рэгіянальнага развіцця.

Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя