Беларускія сілавікі закідалі камянямі польскіх памежнікаў
15 гадоў таму
У Польшчу з боку Беларусі ў нядзелю спрабавалі незаконна прабрацца шэсць іншаземцаў: два сірыйцы і грамадзяне Емену. Тры чалавекі, убачыўшы польскія патрулі, вярнуліся назад у Беларусь.
Польская памежная служба заявіла, што на пляцоўцы ў Мельніку а 23-й гадзіне „беларускія службы закідалі камянямі патрульныя польскія службы”. Ніхто не пацярпеў. Раней шмат разоў паведамлялі, што ў польскіх памежнікаў камяні кідалі мігранты. Пра тое, што гэта рабілі беларускія памежныя службы, польскія ўлады заявілі ўпершыню.