Беларускія танцы і спевы ў Дубічах Царкоўных
Беларускую народную ды эстрадную песню пачулі жыхары Дубічаў Царкоўных на Падляшшы. Тут прайшоў чарговы летні фэст Беларускага грамадска-культурнага таварыства.
Акрамя такіх калектываў як “Верасы” з Чыжоў ды “Аморфас”, на сцэне выступіў мясцовы гурт “Струмок”.
– Я спяваю 14 гадоў. Мы маем 10 беларускіх песень, якія спяваем на беларускіх фестывалях, як, напрыклад, гэты. Апошні, дзе мы выступалі, праходзіў у Белавежы.
– Як я стаў войтам гміны, то мы вырашылі аднаўляць гэту традыцыю. Гэта вельмі патрэбна нашаму грамадству. Тым больш у нашай гміне жыве шмат людзей з беларускімі каранямі.
– Мы вельмі часта ездзім на падобныя фестывалі. Любім гэту традыцыю. І хочам, каб надалей так было.
– Мне тут падабаецца. Вельмі добра. Каб яшчэ людзей больш было.
Беларускі народны фэст арганізавала Беларускае грамадска-культурнае таварыста ў супрацы з уладамі гміны Дубічы Царкоўныя.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара