Беларускія цыгарэты затрымалі на латвійскай мяжы
Было затрымана некалькі партый. 12 чэрвеня латвійскія мытнікі на памежным пераходзе «Сіленэ» знайшлі 2530 пачак цыгарэт „НЗ”.
Яны былі схаваныя ў падлозе грузавога аўтамабіля, які вёз з Беларусі дошкі.
16 чэрвеня 3270 пачкаў беларускіх цыгарэт выявілі на станцыі Індра ў грузавым цягніку з Беларусі. Іх схавалі ў сценках вагона, паведамляе Латвійская мытня.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: vid.gov.lv