Беларускія цыгарэты знайшлі ў грузавых цягніках у Латвіі
1 траўня на станцыі Індра ў грузавым цягніку знайшлі больш за 10,5 тысячы пачкаў цыгарэт Queen і Minsk з беларускімі акцызнымі маркамі.
28 красавіка на той жа станцыі ў вагонах з паліўнымі грануламі знайшлі амаль 4,5 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт, а 27 красавіка – 4,1 тысячы пачкаў цыгарэт, паведамляе мытня Латвіі.
