“Беларускія вечарыны” ў Белавежы
Аматарскі фальклорны калектыў з Махнатага – “Жаваранкі” стаў героем першай з пяці сустрэч пад загалоўкам “Беларускія вечарыны ў Белавежы”.
Перад тым, як у Комплексе школьна-прадшкольным прагучалі беларускія песні ў выкананні “Жаваранкаў”, беларускі рэпертуар прэзентавалі мясцовыя дзеткі, якія вывучаюць беларускую мову. Кажа іх настаўніца Ангэліна Масальская:
– Такія мерапрыемствы даюць дзеткам магчымасць пазнаць беларускую мову з іншага боку. Пазнаць людзей, звязаных з беларускай культурай, літаратурай, песняй. А таксама нажыва пачуць гэтае беларускае слова. Ды і самім нешта паказаць. І гэта такі штуршок да таго, каб на занятках нешта яшчэ больш зрабіць.
Сустрэча з “Жаваранкамі” і пачала чацвёртую серыю мерапрыемства. Арганізатары – Комплекс школьна-прадшкольны ў Белавежы ды Белавежскі асяродак культуры плануюць яшчэ чатыры “Беларускія вечарыны”.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
