Беларускія верталёты праляцелі каля самай польскай мяжы
Паветраная прастора Польшчы не парушаная. Беларускія верталёты ў Польшчу не заляталі – запэўнівае Войска Польскае пасля сігналаў ад жыхароў Белавежы, якія паведамляюць, што бачылі над вёскай беларускія верталёты.

„Парушэння паветранай прасторы Польшчы не зафіксавана. Цэнтр паветраных аперацый, які знаходзіцца ў падпарадкаванні аператыўнага камандавання, такога парушэння не зафіксаваў. Зразумела, звычайныя дзеянні ў памежнай зоне назіраліся, але, хутчэй за ўсё, гэта былі навучальныя палёты беларускага войска”, – паведаміў Польскаму радыё ў Беластоку падпалкоўнік Яцэк Гарышэўскі.
У Аператыўным камандаванні дадаюць, што беларускія вайскоўцы раней паведамлялі, што выканаюць вучэбна-трэніровачныя палёты паблізу мяжы.
