Беларускія вячоркі ў Белавежы



Юрка Шыманюк, родам з Падляшскай вёскі Семяноўка быў героям сустрэчы пад лозунгам «Беларускія вячоркі ў Белавежы». У мясцовай пачатковай школе прэзентаваў ён свой сайт пра родную мясцовасць, расказваў пра свой шлях да беларускасці. «Нашае мерапрыемства ўвайшло ўжо ў каляндар жыцця нашай школы, што ўплывае на зацікаўленне ўрокамі беларускай мовы», – кажа настаўніца беларускай мовы Ангеліна Масальская:

— У Белавежы на беларускую мову ходзіць 40 вучняў. У школе каля 110 вучняў таму гэта вельмі добры адсотак. Дзеткі цікавяцца, прыходзяць, але менавіта, каб неяк прыцягнуць да гэтай беларускасці культуры самаго ўрока беларускай мовы не хапае. Трэба нешта прыдумляць, праводзіць нейкія майстар класы, нейкія вечарыны.

У школе дзейнічае таксама калектыў “Сунічкі”, які ствараюць дзеткі, якія вучацца беларускай мове. Жыхароў Белавежы цягам апошніх месяцаў 2018 г. чакаюць яшчэ тры “Беларускія вячоркі ў Белавежы”.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя