Беларускія вячоркі ў Тафілаўцах на Гайнаўшчыне
Узгадаць колішнія калядныя традыцыі, а таксама падрыхтаваць святочныя ўпрыгожванні, абапіраючыся на мясцовыя традыцыі. У вёсцы Тафілаўцы, на Гайнаўшчыне, 14 лістапада пройдуць беларускія вячоркі, прысвечаная калядным святам.
Майстар-класы ўжо ад некалькіх гадоў ладзіць Гайнаўскі Фонд «Яны – гэта мы». Іх мэта – выратаваць ад забыцця колішнія звычаі беларускіх вёсак на Падляшшы, – кажа старшыян Фонду Наталля Герасімюк.
– Беларускія вячоркі прысвечаны розным тэмам. Таксама ўдзельнікі гэтых вячорак розныя – ад малых дзяцей, да паважнага узросту людзей. Бліжэйшыя вячоркі – гэта прыгатаванне да калядных святаў. Сёння мы наведваем Тафілаўцы. Гэта будуць прыгатаванні да святаў, жанчыны, бо перадусім жанчыны бяруць удзел у такіх майстар-класах, будуць рыхтаваць аздобы на святочны стол.
Беларускія вячоркі пачнуцца а 17-ай гадзіне ў вясковай святліцы ў Тафілаўцах на Гайнаўшчыне.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя