Беларускія жанчыны змагаюцца за свабоду (абноўлена)



Беларускі дом у Варшаве заклікае падтрымаць беларусак у няроўным змаганні. Акурат да Дня маці запрацаваў сайт mothersdaybelarus.pl. З яго дапамогай можна даслаць электронныя паштоўкі ў найбуйнейшыя СМІ й міжнародныя арганізацыі. Пра новую ініцыятыву распавядае старшыня Беларускага дому Алесь Зарэмбюк:

– Кампанія гэта палягае на тым, каб як мага больш паштовак былі высланыя ў самыя вядомыя, самыя ўплывовыя СМІ свету. Каб гэтыя СМІ не пераставалі пісаць пра Беларусь. Каб людзей, якія прымаюць рашэнні ва ўсім свеце – а гэта, перадусім, чальцы ўрадаў, прэзідэнты, прэм’еры – беларусы цікавілі, бо гэта вельмі-вельмі важна.

У Беларускага дома ў Варшаве багата планаў на бягучую восень. Толькі ўсё залежыць ад пандэміі, зазначае Зарэмбюк. Арганізацыя засяроджаная на дапамозе пацярпелым падчас пратэстаў у Беларусі і на вырашэнні пытання з гуманітарнымі візамі, каб беларусы, маючы іх, мелі права ўладкоўвацца на працу.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя

* * * 

У рэвалюцыі, якая на нашых вачах адбываецца ў Беларусі, жаночае аблічча. Беларускі некалькі тыдняў самаахвярна змагаюцца за свабоду і дэмакратыю. Яны не паддаюцца. Яны штодзённа выходзяць на вуліцы, каб маніфеставаць сваю падтрымку базавых каштоўнасцей. Яны адважна супрацьпастаўляюцца аўтарытарнай уладзе і рэпрэсійнаму апарату. Польшча – краіна, якая больш за 40 гадоў таму падзялілася са светам спадчынай Салідарнасці – і хоча падтрымаць беларускіх жанчын у такім няроўным змаганні. Гэта маральны абавязак кожнага з нас.

ЯНЫ ХОЧУЦЬ ПАКАЗАЦЬ СУСВЕТНЫМ СМІ РЭВАЛЮЦЫЮ Ў БЕЛАРУСІ. СТАРТАВАЛА НОВАЯ ІНІЦЫЯТЫВА ПРЫ ПАДТРЫМЦЫ ПОЛЬСКАГА УРАДУ 

 Happy Mothers DayBelarus – гэты лозунг, што прамуе найноўшую ініцыятыву Беларускага дома – фундацыі, якая сама сябе называе Незалежнай амбасадай Беларусі ў Варшаве. Яе прадстаўнікі ў бліжэйшыя тыдні будуць заахвочваць міжнародную супольнасць дасылаць паштоўкі, якія адлюстроўваюць тое, што адбываецца цяпер у іх краіне, – у буйнешыя сусветныя смі і арганізацыі. Падчас канферэнцыі ў сераду яны прадставілі дэталі ўсяго праекта, што сімвалічна распачаўся 14 кастрычніка, то бок у дзень, у які ў Беларусі святкуюць Дзень маці. 

Рэвалюцыя ў Беларусі працягваецца ўжо больш за два месяцы. Нягледзячы на рэпрэсіі, не спыняюцца вулічныя пратэсты, арганізаваныя амаль ва ўсёй краіне. Штодня нас інфармуюць пра жорсткасць супрацоўнікаў АМАП-а ў адносінаў да грамадзян, у апошнюю нядзелю рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў і незалежных журналістаў сталі яшчэ больш гвалтоўнымі. Сябры прэзідыума беларускай Каардынацыйна рады – на чале са Святланай Ціханоўскай – былі затрыманая ці змушаныя з’ехаць за мяжу. Аляксандр Лукашэнка паціху два тыдні таму даў прысягу прэзідэнта краіны, хоць значная частка еўрапейскіх дзяржаў не прызнае гэтага выбару. 

– Вось ужо два месяцы нашыя землякі самаахвярна змагаюцца за свабоду. Штодня яны выходзяць на вуліцы, маніфестуюць нашую нацыянальную прывязанасць да свабоды і смела змагаюцца з жорсткім рэжымам. На чале гэтай рэвалюцыі стаяць жанчыны. Мы – тут у Польшчы – адчуваем маральны абавязак, каб іх падтрымаць. Менавіта таму мы пачынаем нашую акцыю сімвалічна акурат у гэты дзень, калі ў нашай краіне святкуецца Дзень мамы. Мы робім гэта для ўсіх маці Беларусі, – кажа старшыня Беларускага Дома, Алесь Зарэмбюк

Акцыя заключаецца ў тым, каб даслаць паштоўкі, што адлюстроўваюць гераізм і смеласць беларусак, якія змагаюцца за свабоду, у буйнейшыя смі і міжнародныя арганізацыі. На адмысловым сайце  mothersdaybelarus.pl  дзякуючы супрацоўніцтву Беларускана дома з “Поштай Польскай”, можна генерыраваць адну з падрыхтаваных паштовак і даслаць яе, у прыватнасці, у такія штодзённікі, як New York TimesLe Monde ці der Spiegel. – Таму я прашу аб тым, каб вы змясцілі гэтую паштоўку на першай старонцы сваёй газеты і сайта і нагадалі ўсяму свету, што Беларусь змагаецца. За свабоду, самавызначэнне, дэмакратыю. За лепшае жыццё ўсіх Мам Беларусі, – можна прачытаць з адваротнага боку карткі. А зверху, на самой паштоўцы, бачныя графічныя праекты, выкананыя на падставе фотаздымкаў беларускі Надзеі Бужан . 

– Зацікаўленасць грамадскай думкі тым, што адбываецца ў нашай краіне, так ці інакш, паступова памяншаецца. Для нас важнае тое, каб гэтая іскра ўвесь час гарэла. Працэс дэмакратычных змен будзе доўгім і павольным. Усе сімвалічныя дзеянні – такія, як акцыя Беларускага дома – у доўгатэрміновай перспектыве могуць быць вельмі важныя. Мы хочам, каб свет увесь час бачыў, што Беларусь змагаецца, – дадае Вольга Кавалькова, якая падтрымлівае кампанію – сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады дэмакратычных сіл Беларусі. 

На думку Алеся Зарэмбюка, асяроддзе беларускіх апазіцыянераў мае ў Варшаве не толькі прытулак ад рэжыму, але і бяспечныя ўмовы для працягу і разіцця сваёй дзейнасці і такога кшталту ініцыятыў: “Калі б не адкрытасць польскага ўраду на чале з прэм’ер-міністрам М. Маравецкім, мы не маглі б дзейнічаць так эфектыўна. Польшча была і заўсёды будзе домам для усіх беларусаў, якія прагнуць свабоды. Мы штодзённа адчуваем гэта ў Варшаве, Вроцлаве, Беластоку і ва ўсіх іншых гарадах Польшчы”, – кажа А. Зарэмбюк

ЯК МЫ МОЖАМ ІХ ПАДТРЫМАЦЬ 

Усе разам мы хочам даслаць паштоўкі, што з’яўляюцца сімвалам змагання і гераізму беларусак, тым асяроддзям, якія фарміруюць грамадскую думку ва ўсім свеце. Няхай 14 кастрычніка – у беларускі Дзень мамы – усе буйнейшыя СМІ і міжнародныя арганізацыі апублікуюць іх на першых старонках сваіх газет і ў інфармацыйных выпусках. Давайце разам зробім так, каб у гэты дзень свабодная Беларусь была на вуснах усяго свету. Крыкнем усе разам: Happy Mother’s Day, Belarus!

Як удзельнічаць?

1) Перайдзі на сайт mothersdaybelarus.pl

2) Націсні Дашлі паштоўку

3) Абяры фотаздымак – сімвал беларускай рэвалюцыі

4) Дадай ліст і падпішыцеся

5) Абяры СМІ альбо міжнародную арганізацыю

6) Дашліце паштоўку!

Арганізатар кампаніі: Беларускі дом – “Незалежная амбасада Беларусі” ў Варшаве, якую падтрымліваюць польскае грамадства і ўрад. Дзейнасць Беларускага дома засяроджваецца на спрыянні лакальным грамадзянскім ініцыятывам і незалежнай прэсы ў Беларусі, аналітыцы і адукацыі, а таксама на прамоцыі беларускай культуры. Сёння яго сябры і паплечнікі канцэнтруюцца на падтрымцы сваіх землякоў, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю.

Партнёр кампаніі: 

Канцылярыя прэм’ер-міністра Польшчы і Польская Пошта