Беларусы 4 сакавіка возьмуць удзел адразу ў некалькіх антываенных акцыях у Вільні



Правабарончы цэнтр „Вясна” а 17-00 гадзіне паводле мясцовага часу пачне акцыю пратэсту супраць расейскае агрэсіі ля амбасады Беларусі, што на Міндоўга-13.

У двары Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта а 18-00 пачнецца студэнцкі пікет.

Адначасова працягнецца акцыя, арганізаваная літоўцамі, ля расейскай амбасады ў Вільні. У ёй прыме ўдзел і Святлана Ціханоўская. Ейны выступ прызначаны на 18-00 паводле мясцовага часу.

Полькі Дом культуры ў Вільні праводзіць сёння цэлы шэраг дзеяў: а 15-00 – імша ў віленскай Архікатэдры з малітвай за жыхароў Украіны, а 17-00 – імпрэза ў Доме культуры, а 18-00 – канцэрт артыстаў з Віленшчыны ў падтрымку Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя