Беларусы адкрылі ў Беластоку „Самавар”



Гэта першы фастфуд беларусаў у горадзе.

Чэбурэкі, пельмені ды дамашні боршч – усё гэта можна пакаштаваць у невялікай гандлёвай кропцы на вуліцы Юравецкай.

Менавіта тут двое сяброў з Ваўкавыска пачалі свой бізнес. Найбольшым попытам карыстаюцца чэбурэкі, кажа кухар Саша:

– Чэбурэкі, пельмені беларускія, кебаб, хот-догі, сэндвічы з шынкай, з сырам, дамашні боршч. Добра пайшлі чэбурэкі, людзі паспрабавалі, спачатку ладзіў дармовыя дэгустацыі, людзям спадабалася, цяпер набываюць. Не ведаю, колькі сябе памятаю заўсёды ўмеў гатаваць, мама навучыла. Ад бабулі навучыўся рабіць пызы, клёцкі, а так у асноўным усё ад мамы.

„Самавар” адкрыты ад панядзелка да пятніцы ад 8 да 16 гадзіны.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя