Беларусы аднавілі БЧБ-банер каля консульства
Беларусы аднавілі банер з выявай бел-чырвона-белага сцяга і герба „Пагоня”, які быў пашкоджаны ў навагоднюю ноч. Таксама была пададзена адпаведная заява ў паліцыю.
Нагадаем, што прадстаўнікі беларускай дыяспары вывесілі бел-чырвона-белыя банеры насупраць Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь некалькі месяцаў таму.
Беларускае Радыё Рацыя
