Беларусы Батумі: дамаможам чым зможам!
Беларусы, што знаходзяцца ў Адэсе, атрымалі дапамогу ад сваіх суайчыннікаў, што жывуць часова ў Грузіі! Яны напісалі ліст падзякі „Дабраахвотнікі з атрада Іллі „Ліцвіна” з Адэсы вельмі ўдзячны за дапамогу Беларусам Грузіі і грузінам з Батумі!

Мы атрымалі гуманітарную дапамогу ад нашых сяброў беларусаў і грузінаў з Батумі, якія неабыякава ставяцца да той бяды, што звалілася на Украінскую зямлю.
Дзякуй, сябры!

გმადლობთ მეგობრებო! З дапамогай з усяго свету Мы абавязкова пераможам!Слава Украине! Жыве Беларусь! ️ „Наступныя грузы для хлапцоў і дзяўчат з Беларусі, што засталіся ў Адэсе будуць перададзеныя цягам будучага тыдня, кажуць беларускія валантэры з Батумі, што збіраюць і сартыруюць грузы для Украіны!
Беларускае Радыё Рацыя
