Беларусы Батумі дапамагаюць ваярам



Валантэры з Батумі просяць дапамагчы тым ваярам, што ваююць на фронце за Украіну.

З пачаткам вайны было арганізавана ўжо некалькі збораў. Гэтым разам гэта збор на рэанімабіль для беларускага батальёна «Тэрор» .

Пра тое, якім чынам ажыццяўляецца збор распавядае валантэрка Святлана:

– Да нас вярнуліся хлопцы з батальёну «Тэррор», для якіх неабходны быў рэанімабіль. Таму мы вырашылі дапамагчы сабраць сродкі. Машыну набылі з дапамогай Украінскага Жаночага Руху, нам дапамагалі ўкраінскія валантэры. Машына ўжо набытая, яе патрэбна даінсталяваць. Хлопцы яе ўжо атрымалі, яна зараз знаходзіцца на афарбоўцы. І заставалася невялікая сума на абсталяванне. Уся машына каштавала больш за 20 тысяч даляраў.

Па словах Святланы да збору можа далучыцца любы жадаючы:

– У гэтым зборы можа паўдзельнічаць любы чалавек у любой частцы сусвету. Ёсць рахункі – гэта рахункі ўкраінскіх валантэраў, і на іх можа пералічваць грошы на рэанімабіль. Мы ўсе на сувязі: і беларускія валантэры, і ўкраінскія. Агулам збіраем і дапамагаем нашым ваярам.

Далучыцца да збораў на рэанімабіль для беларускіх ваяроў можна праз адмысловыя рахункі:

PayPal: [email protected] Monobank:
https://send.monobank.ua/jar/AQ4xZvpxEL

Беларускае Радыё Рацыя