Беларусы Батумі дапамагаюць ваярам, што змагаюцца ва Украіне



У грузінскім Батумі беларусы ажыццяўляюць валанцёрскі збор для байцоў, якія ваююць ва Украіне.

Што ўдалося перадаць для хлопцаў, якія ваююць ў батальёне «Тэрор», распавядае Святлана, адна з беларускіх валанцёрак:

-Набылі па 100 асобнікаў шапак-бафаў і цёплых пальчатак. Брэндзіравалі іх у Батумі, то бок, лога батальёна на іх зараз. І вось плануем адпраўку.

Святлана кажа, што зборы ажыццяўляюцца як наяўнымі, так і на адмыслова створаны рахунак:

-Мы збіраем грошы і наяўнымі, і ненаяўнымі. Усе справаздачы мы паказваем у нашым чаце дапамогі.

Большасць рыштунку валанцёры набываюць у Турцыі, бо там гэта ўсё можна зрабіць таней, а затым перавозка ідзе ва Украіну, а адтуль «Новай Поштай» перадачы прывозяць напрамую у беларускі батал’ён «Тэрор».

Беларускае Радыё Рацыя