Беларусы Батумі: дапаможам чым можам



Чарговая партыя прадуктаў для ўкраінскіх бежанцаў дастаўлена ў батумскі штаб дапамогі Украіне і ўкраінцам. Беларусы, што жывуць у грузінскім Батумі цягам апошніх дзён збіралі грошы, каб закупіць мяхамі прадукты харчавання. Кажа адна з каардынатарах збору дапамогі Святлана:

– Сказалі што ёсць дэфіцыт у прадуктах харчавання. Мы звярнуліся да беларусаў. Яны купілі цукру, грэчкі, іншыя прадукты, аб якіх яны нас прасілі. І прыйшлі да штабу, каб валантэры мелі магчымасць дапамагаць уцекачам з Украіны.

Прадстаўніца штабу дапамогі Украіны Ірына Гурская вельмі ўдзячная дапамозе з беларускага боку:

– Цяпер яны робяць закупы цэнтралізавана. Шмат прывозяць: і бульбу, і грэчку, і рыс, і цукер, так што гэта вельмі вялікая дапамога. А на мінулым тыдні нашыя хлопцы былі ў Бучы. Мэр бучы даў ліст, дзе быў пералік медыкаментаў. Заўтра пойдзем адпраўляць лекі ў Бучу. Большая частка гэта закуп беларусаў.

Беларусы для сумеснага збору і справаздачнасці гэтага збору стварылі ў грузінскім Батумі адмысловы чат у тэлеграме, дзе штодня можна паглядзець колькі грошай сабрана, і колькі патрачана на дапамогу Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя