Беларусы Батумі сярод „экстрэмісцкіх матэрыялаў”
15 гадоў таму
Тэлеграм-канал праваабарончага цэнтра „Вясна” паведаміў пра новы спіс „экстрэмісцкіх матэрыялаў”, які тычыцца беларусаў замежжа.

Пра гэты спіс распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Новае папаўненне ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў – гэта Тэлеграм-каналы і чаты „Беларусы Батумі”. „Беларусы Батумі” – гэта той Тэлеграм-канал і чат, які паведамляе пра жыццё беларусаў, якія жывуць у гэтай частцы Грузіі. Таксама ў чаце абмяркоўваюцца праблемы побыту і легалізацыі беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя
