Беларусы Батумі збіраюць на рамонт аўтамабіляў добраахвотнікаў



Беларусы грузінскага Батумі арганізавалі збор для ваяроў, што ваююць ва Украіне ў складзе Беларускага добраахвотніцкага корпусу.

Пра збор распавядае беларуская актывістка:

Вельмі важны для хлопцаў гэты рамонт аўтамабіляў. Шмат рэчаў патрэбна, але з гэтымі рэчамі яны могуць сядзець у Кіеве, калі не будуць адрамантаваныя аўтамабілі. Мы збіраем на рамонт адной з іх, нам патрэбна 5 тысяч даляраў. Засталося сабраць крыху больш, чым 700. Далучаюцца да збору розныя людзі, хтосьці дае меншы данат, хтосьці большы. Немагчыма сказаць, хто больш дае айцішнікі ці актывісты.

Яна таксама кажа, што Батумі – гэта адзіны горад ва ўсёй Грузіі, дзе адбываецца збор:

Мы збіраем у Батумі, іншыя краіны нам не перадаюць. Але я ведаю, што хлопцам дапамагаюць іншыя дыяспары, валанцёры. У Грузіі, наколькі я ведаю, дапамагае толькі Батумі.

Апроч данатаў на аўтамабілі ваярам таксама можна дапамагчы набыўшы ў Батумі цішоткі „Беларускі супраціў”, усе грошы з продажу гэтых цішотак пойдуць на рахунак  Беларускага добраахвотніцкага корпусу. Рэквізіты для пераводу сродкаў:

GE51CD0360000022448935

SVETLANA IVANETS.

Usdt: TD3sEmQv73u9KgVKBdYnpKYef4A77CFBkB

Чат дапамогі, дзе можна атрымаць усю інфармацыю і справаздачу.

Беларускае Радыё Рацыя