Беларусы Беластока актывізуюць працу ў сацсетках
Беларусы Беластока актывізуюць працу ў сацыяльных сетках Facebook i Telegram.
Група „Беласток” у Facebook і аднайменны чат у Telegram былі створаныя на хвалі акцый салідарнасці, якія праводзіліся пад Генеральным консульствам Беларусі ў Беластоку.
Колькасць удзельнікаў групы і чата хутка павялічваецца. Людзі дзеляцца ўласным досведам, які датычыць: адаптацыі на новым месцы, атрымання дакументаў, пошуку жылля і працы ды іншага.
Асноўнымі мэтамі дзейнасці ў сацсетках з’яўляецца аказанне ўзаемнай дапамогі ды інтэграцыя.
Беларускае Радыё Рацыя
