Беларусы Беластока арганізавалі дапамогу беларускаму ўцекачу, які збег з Беларусі пераплыўшы Буг
Леанід Шпілеўскі, на якога аказваўся палітычны ціск у Беларусі, на пачатку кастрычніка збег ад карных органаў праз беларуска-польскую мяжу.

Скарыстаўшыся зручным момантам, ён у абыход беларускіх памежных пастоў, уначы пераплыў Заходні Буг і здаўся польскім памежнікам. Улічваючы, што ўцякач застаўся без дакументаў, грошай і цёплых рэчаў на зіму, беларусы Беластока зладзілі збор і дастаўку неабходнай дапамогі Леаніду Шпілеўскаму.
– Я хачу выказаць падзяку тым людзям, хто мне сёння дапамог. Сапраўды рэчы, у якіх я пераходзіў Буг, усе падраныя, калі я лез праз сетку, іх давялося выкінуць. Тут дзякую людзям з Беластока, таму што яны абяцалі, прыехалі і ўсё зрабілі. Я яшчэ раз хачу выказаць падзяку людзям. Нам патрэбна быць больш з’яднанымі, таму што толькі разам мы скінем Лукашэнку. Усім дзякуй!
Пакуль ідзе разгляд справы Леаніда Шпілеўскага і афармленне патрэбных дакументаў, ён будзе знаходзіцца ў лагеры для ўцекачоў у Бялай Падлясцы. І таксама ён чакае ўсебаковую дапамогу ад неабыякавых беларусаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
