Беларусы Беластока: Мы любім Беларусь!



У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.

Пра сваю ідэнтычнасць кажуць прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Беластоку:

– Больш адчуваю сябе беларусам, таму што я дакладна ведаю больш беларускую мову, чым польскую. І таму што я люблю беларусаў.

– Канешне, беларуска, у мяне нават няма іншых каранёў, толькі беларускія. Мы чытаем па-беларуску, у мяне ёсць кнігі, магу размаўляць па-беларуску.

Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна да 30 верасня ўключна: праз Інтэрнэт, тэлефон ці выклікаўшы перапісчыка на дом.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Urząd Statystyczny w Białymstoku і аўтара