Беларусы Беластока сабраліся ля зачыненай брамы Беларускага консульства
Дзеля падтрымкі тых, хто змагаецца з рэжымам па той бок мяжы. Таму, што не могуць маўчаць і хочуць заявіць пра сябе, прыйшоўшы да будынка консульства.
І Польша, і Беларусь павінна ведаць сапраўдную пазіцыю беларусаў Беластока, перакананы удзельнік акцыі Зміцер Косьцін:
-Не консул прадстаўляе сапраўдную Беларусь, а мы, звычайныя людзі. Такога ў Беларусі не было ніколі. Калі цяпер мы не зразумеем, што маем падтрымаць той дух салідарнасці, без гэтага мы не зможам збудаваць нармальнай дзяржавы і будучыні.
Думка сабрацца ўзнікла спантанна. Таму што проста немажліва было маўчаць, і паліцыя Беластока пайшла насустрач, згадзіўшыся на незапланаванае мерапрыемства, кажа арганізатарка Марына Ляшчэўская:
– Я прыйшла сюды выказаць словы спачування, бо не веру ў тое, што няма ахвяраў. Хутчэй за ўсё ёсць. Я думаю, што яны будуць і сёння таксама.
Перад консульствам беларусы пакінулі знічы і кветкі. Наступнае спатканне запланаванае на сераду сумесна з прадстаўнікамі Беларускага дома ў Варшаве.
Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацы, Беласток