Беларусы Беластоку: Наш выхад – чарговы цвік у труну рэжыму
35 чалавек сабраліся каля будынка Галоўнага консульства ў Беластоку, каб спантаннай акцыяй выказаць сваё абурэнне прысудам Віктару Бабарыку.
Пра прысуд разважаюць удзельнікі акцыі:
– Жадаю Віктару Бабарыку вытрымаць гэта.
– Не можа быць такога, каб чалавек толькі за тое, што хацеў балатавацца ў прэзідэнты, яго пасадзілі на 14 гадоў.
– Гэта палітычная справа. Як Лукашэнка казаў, 20 гадоў ён краў, а зараз ён вырашыў яго пасадзіць.
– Каб штосьці зрабіць, бо ў Беларусі тварыцца “беспредел”. Акрамя таго, што Віктара Дзмітрыевіча судзілі, і такі прысуд, ну не ведаю, забойцам менш даюць.
Падчас акцыі ніхто з прадстаўнікоў консульства да беларусаў не выйшаў. Паколькі акцыя была несанкцыянаваная, прысутная паліцыя перапісала дадзеныя мітынгоўцаў і журналістаў.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя